Возлюбленные во Христе архипастыри, пастыри, монашествующие и все верные чада Белорусской Православной Церкви!
ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!
Прошли дни Великого поста, осталась позади Страстная седмица с её скорбными и спасительными переживаниями, и храмы наши снова наполнены молящимися. Но сегодня мы уже не скорбим, не плачем и не сокрушаемся. Ныне мы «смерти празднуем умерщвление, адово разрушение, иного жития вечнаго начало» (Пасхальный канон, творение Иоанна Дамаскина. Песнь 7).
Неизреченной радостью исполнены наши сердца, и эта радость не земная, но небесная, она выше всякого иного человеческого переживания. Отзвуки этого духовного ликования, пережитого апостолами и женами-мироносицами, мы слышим в каждом слове песнопений пасхальной службы.
Мы знаем причину и основание этого торжества: «Христос воскрес из мертвых, первенец из умерших» (1Кор.15:20). Поэтому ни смерть, ни грех, ни ад не властвуют больше над нами. И вместе с пророком Осией и апостолом Павлом мы дерзновенно восклицаем: «Смерть! где твое жало? ад! где твоя победа» (1Кор. 15:55).
«Христос воскресе из мертвых, смертию смерть поправ и сущим во гробех живот даровав», – эти торжествующие слова пасхального тропаря, озаряя наши сердца, призывают нас снова и снова проникать в их глубокий смысл.
«Одним человеком грех вошёл в мир, и грехом – смерть, так и смерть перешла во всех человеков» (Рим. 5:12). Грех разрывает не только связь человека с Богом, он разрушает также и человеческие отношения, поэтому и смерть имеет не только личностное, но и социальное измерение. Именно грех является причиной нестроений внутри семьи, общества и даже между народами.
Господь наш Иисус Христос Своей смертью и воскресением исцеляет всего человека, во всей полноте его свойств и отношений. Сын Божий «смирил Себя, быв послушным даже до смерти, и смерти крестной» (Флп. 2:8). Смирением и послушанием Своему Небесному Отцу, безмерной любовью к человеческому роду Он восстановил утраченную человеком связь с Богом и вместе с тем показал нам путь к единству и миру, к восстановлению гармонии человеческих отношений.
Поэтому последуем «от смерти бо к жизни…», от греха и неправды к делам любви и милосердия, ибо вера во Христа Воскресшего, следование Его заповедям, любовь к Богу и ближним являются самым прочным залогом мира, согласия и единства. По слову святителя Григория Богослова, «немногие капли крови (Спасителя) воссозидают целый мир и для всех людей делаются тем же, чем бывает закваска для молока, собирая и связуя нас воедино».
«Любовь, радость, мир, долготерпение, благость, милосердие, вера, кротость, воздержание…» (Гал. 5, 22-23), – вот плоды духовной и праведной жизни, вот путь решения всех противоречий, путь, ведущий к созиданию. После Воскресения Христова этот путь открыт для всех. И каждый из нас в эти непростые времена может умножить меру добра и любви на том месте, где его призвал Господь.
Сегодня явственно ощущается нарастание напряжения во всех сферах человеческой жизни. Но Воскресение Христово – это маяк в бурном море, который всегда указывает нам на то прочное основание нашей веры и нашей радости, которое никто и ничтоне сможет у нас отнять. Ибо, по словам святителя Филарета Московского: «Надежда наша (на искупительный подвиг Христа) основана глубже настоящаго мира, и выше его воздвигнута».
В эти святые дни желаю, чтобы мир Божий, который Христос возвестил Своим ученикам, пребывал в каждой душе и каждой семье, чтобы Господь сохранил мир в нашей стране и помог людям доброй воли восстановить его на землях братской Украины. Пусть свет пасхальной радости освещает сердце каждого человека, а слово о Кресте и Воскресении всегда живо и действенно пронизывает все наши мысли и каждый наш поступок. Будем помнить о том, что мир – это дар Божий и приложим все усилия, чтобы сберечь это великое дарование.
+ВЕНИАМИН,
Митрополит Минский и Заславский,
Патриарший Экзарх всея Беларуси
Пасха Христова, 2023
город Минск
***
Узлюбленыя ў Хрысце архіпастыры, пастыры, манахі
і ўсе верныя сыны і дочкі Беларускай Праваслаўнай Царквы!
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
Прайшлі дні Вялікага посту, прайшоў тыдзень Пакут Гасподніх з яго журботнымі і спасіцельнымі перажываннямі, і храмы нашы зноў напоўнены веруючымі. Але сёння мы ўжо не смуткуем, не плачам і не тужым. Цяпер мы «смерці святкуем умяцвенне, пекла разбурэнне, пачатак іншага — вечнага жыцця» (Пасхальны канон, твор Іаана Дамаскіна. Песня 7).
Невымоўнай радасцю напоўнены нашы сэрцы, і гэтая радасць не зямная, а нябесная, яна вышэй за ўсякае іншае чалавечае перажыванне. Водгукі гэтага духоўнага лікавання, перажытага апосталамі і жанчынамі-міраносіцамі, мы чуем у кожным слове песнаспеваў пасхальнай службы.
Мы ведаем прычыну і аснову гэтай урачыстасці: «Хрыстос уваскрэс з мёртвых, першынец з памерлых» (1 Кар. 15, 20). Таму ні смерць, ні грэх, ні пекла не пануюць больш над намі. І разам з прарокам Асіем і апосталам Паўлам мы смела ўсклікаем: «Смерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога?» (1 Кар. 15, 55).
«Хрыстос уваскрэс з мёртвых, смерцю смерць растаптаў, і тым, што ў магілах, жыццё дараваў», — гэтыя ўрачыстыя словы пасхальнага трапара, азараючы нашы сэрцы, заклікаюць нас зноў і зноў пранікаць у іх глыбокі сэнс.
«Як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет, а праз грэх — смерць, так і смерць перайшла на ўсіх людзей» (Рым. 5, 12). Грэх разрывае не толькі сувязь чалавека з Богам, ён разбурае таксама і адносіны паміж людзьмі, таму і смерць мае не толькі індывідуальнае, але і сацыяльнае вымярэнне. Менавіта грэх з’яўляецца прычынай разладаў унутры сям’і, грамадства і нават паміж народамі.
Гасподзь наш Іісус Хрыстос Сваёю смерцю і ўваскрасеннем ацаляе ўсяго чалавека, ва ўсёй паўнаце яго ўласцівасцяў і адносін. Сын Божы «упакорыў Сябе і быў паслухмяны нават да смерці, і смерці крыжовай» (Флп. 2, 8). Пакорнасцю і паслухмянасцю Свайму Нябеснаму Айцу, бязмернай любоўю да чалавечага роду Ён аднавіў страчаную чалавекам сувязь з Богам і разам з тым паказаў нам шлях да адзінства і міру, да аднаўлення гармоніі чалавечых адносін.
Таму пойдзем услед «ад смерці да жыцця…», ад граху і няпраўды да спраў любові і міласэрнасці, бо вера ў Хрыста Уваскрэслага, выкананне Яго запаведзяў, любоў да Бога і бліжніх з’яўляюцца самым трывалым залогам міру, згоды і адзінства. Паводле слова свяціцеля Грыгорыя Багаслова, «нямногія кроплі крыві (Спасіцеля) аднаўляюць цэлы свет і для ўсіх людзей робяцца тым самым, чым бывае закваска для малака, збіраючы і звязваючы нас у адно цэлае».
«Любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, добрасць, міласэрнасць, вера, лагоднасць, устрыманасць…» (Гал. 5, 22-23), — вось плён духоўнага і праведнага жыцця, вось шлях вырашэння ўсіх супярэчнасцяў, шлях, які з’яўляецца стваральным. Пасля Уваскрасення Хрыстовага гэты шлях адкрыты для ўсіх. І кожны з нас у цяперашнія няпростыя часы можа памножыць меру дабра і любові на тым месцы, дзе яго паклікаў Гасподзь.
Сёння выразна адчуваецца нарастанне напружання ва ўсіх сферах чалавечага жыцця. Але Уваскрасенне Хрыстова — гэта маяк у бурным моры, які заўсёды паказвае нам на той трывалы падмурак нашай веры і нашай радасці, якую ніхто і нішто не зможа ў нас адабраць. Бо, паводле слоў свяціцеля Філарэта Маскоўскага: «Надзея наша (на спасіцельны подзвіг Хрыста) заснавана глыбей за цяперашні свет, і вышэй за яго ўзведзена».
У гэтыя святыя дні жадаю, каб мір Божы, які Хрыстос абвясціў Сваім вучням, панаваў ў кожнай душы і кожнай сям’і, каб Гасподзь захаваў мір у нашай краіне і дапамог людзям добрай волі аднавіць яго на землях брацкай Украіны. Няхай святло пасхальнай радасці асвятляе сэрца кожнага чалавека, а слова пра Крыж і Уваскрасенне няхай заўсёды жыватворча і дзейсна пранізвае ўсе нашы думкі і кожны наш учынак. Будзем памятаць пра тое, што мір — гэта дар Божы, і прыкладзем усе намаганні, каб зберагчы гэты вялікі дар.
+ВЕНІЯМІН,
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
Пасха Хрыстова, 2023
горад Мінск